80 акцёраў і спявачка PALINA — у ДК «МАЗ» пройдзе спектакль «Восем пачуццяў»

10 лістапада ў ДК МАЗ сямейны інклюзіў-тэатр "i" пакажа сваю самую папулярную пастаноўку "Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека". У спектаклі граюць 80 акцёраў — у шэсць разоў больш, чым у "Чайцы", у чатыры разы больш, чым у класічнай "Паўлінцы". Вялікую кампанію артыстаў 10 лістапада дапоўніць спявачка PALINA.

Сцэна са спектакдю "Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека"


Галоўныя героі спектакля "Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека" — супярэчлівыя пачуцці, якія час ад часу ахопліваюць кожнага: злосць, сум, інтарэс, крыўда, страх, радасць, задавальненне, віна.

Паліна Паланейчык, вядомая публіцы пад псеўданімамі PALINA і Паліна Рэспубліка, стане спецыяльнай госцяй імпрэзы, праспявае для гледачоў пастаноўкі і зробіць сумеснае фота з усімі ахвотнымі.

— Спектакль "Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека" — важная частка нашага рэпертуару, — каментуе кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра "і" Ірына Пушкарова. — Гэтая пастаноўка пра пачуцці — канцэнтрацыя ўласных эмоцый і перажыванняў акцёраў. У ёй удзельнічаюць 80 артыстаў ад 6 гадоў і старэйшыя, а ідэю твора прыдумаў наш 12-гадовы выхаванец Кастусь Жыбуль. Гэтым спектаклем мы адкрываем чацвёрты тэатральны сезон, вельмі ўдзячныя Паліне і ўсім, хто падтрымаў і яшчэ падтрымае праект.

Чытайце таксама:

Названыя ТОП-3 самых папулярных пачуццяў мінчанаў


У сямейным інклюзіў-тэатры "і" грае больш за 100 акцёраў, у тым ліку дзеці з аўтызмам. 

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!