«А запражыце каня варанога»: на спеўным сходзе ўзгадалі творчасць Рыгора Барадуліна (фота)

У мінскім Палацы мастацтва 23 кастрычніка сабраліся аматары беларускай народнай песні і ўсё тыя, хто толькі хоча навучыцца яе выконваць.

Гэтым разам спеўны сход разам з гуртом «Re1ikt» прысвяцілі вечар народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну і яго зборніку фальклору «Песні матчыны з Вушаччыны».




Адным з арганізатараў ініцыятывы выступіў саліст гурта «Vuraj» Сяргей Доўгушаў.  Ён і стаў настаўнікам вечара: музыка не толькі вучыў рытміцы спеваў, але нават і пастаноўцы правільных гукаў, што вельмі важна для харовага вакалу. Сяргею Доўгушаву таксама дапамагаў баяніст Яўген Курыльчык.





Пасля выканання некалькіх песень у холе палацу ўдзельнікаў запрасілі ў канферэнц-залу на невялічкі канцэрт «Re1ikt». Музыкі літаральна пару дзён таму прадставілі свой новы альбом «Kufar». Падчас выступу яны зноў сыгралі «Дробненькі дожджык» Барадуліна.



Наступны спеўны сход будзе прысвечаны творчасці беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі. Ён адбудзецца 25 кастрычніка ў галерэі «Ў». Запрашаем, уваход вольны!


Усе ахвяраванні пойдуць на выданне кружэлкі «Песні матчыны з Вушаччыны».






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Зьміцер Юркевіч
  • 2016-10-24 12:34:55
"Спеўны сход" і канцэрт гурта Re1ikt , арганізаваныя Сяржуком Доўгушавым, адбыліся ў межах фестываля ДАХ-ХХХ "Развітанне з Тахелесам".
Так сталася, што імпрэза, прысвечаная патрыёту Беларусі сп.Рыгору Барадуліну, прыпала амаль што на меркаваны дзень народзінаў нацыянальга Героя Беларусі Тадэвуша Рэйтана (прыкл. 28 кастрычніка 1740- 8 жніўня 1780), змагара за Незалежнасць Бацькаўшчыны ў далёкім 1773 годзе. Мастацкую выставу, якая стала фонам для імпрэзы, склалі творы сп.Алеся Родзіма, прысвечаныя Тадэвушу Рэйтану і падзеям часоў Першага падзела ВКЛ і Кароны Польскай. Неверагодны па моцы выступ гурта Re1ikt незапланавана стаў музычным падарункам двум выбітным постацям нашай гісторыі!
Дзякуем усім, хто браў удзел у імпрэзе, яе падрыхтоўцыі і правядзенні!

З павагай,
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана (і фестываль "ДАХ")

Больш цікавага на «Новым Часе»: