Абсорбцыя Юры Шуста: новая выстава ў галерэі «Ў»

Галерэя  сучаснага  мастацтва  «Ў»  прадстаўляе  персанальную  выставу мастака Юры Шуста «Абсорбцыя». Працы з гэтага праекта былі створаны ў 2016-17 г.г. і раней у Мінску не выстаўляліся.



Юра  Шуст  падымае  пытанні  сувязі  рытуалаў  і  міфаў  з  тэхнікай,  навукай  і бія-палітыкай.  Выстава  аб'яднае  аб'екты,  графіку  і  відэа  ў  адзіную  інсталяцыю.

Створаныя з тэхнагенных і звыклых матэрыялаў, праекты Шуста звяртаюць увагу на супярэчнасці  сучаснасці:  прага  да  рацыянальнага  пазнання  і  поцяг  да  фетышызма, далучанасць  да  сучасных  камунікатыўных  сетак  і  архаічны  светагляд.  Па  словах мастака, выстава ёсць «археалагічнай дэшыфроўкай лічбавага чалавека». Тым самым яна  звяртаецца  да  пытанняў  будучыні:  нарастаючай  хуткасці  камунікацыі  і інфармацыйнай інтаксікацыі, тэхналагічнага і міфалагічнага ўтапізму, які аздабляе веру ў неўміручасць.

Адкрыццё: 19:00 / 17 сакавіка
Дні працы выставы: 17.03 - 05.04.2017
Месца: Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а, Мінск)

Лекцыя куратара выставы Аляксея Барысёнка: 18:00 / 17 сакавіка

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: