Абвешчана найлепшая паэтычная кніга 2020-га года

Найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020-га года стаў зборнік вершаў Алесі Башарымавай «Расамаха».

Алеся Башарымава — паэтка, перакладчыца. Аўтарка паэтычнага зборніка “Расамаха”. Пераклала са шведскай кнігі Астрыд Ліндгрэн пра Карлсана, некалькі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў, дзіцячыя кнігі-карцінкі, а таксама шэраг вершаў Эдыт Сёдэргран, Дана Андэрсана, Тумаса Транстромера, зборнік паэзіі Вернэра Аспенстрэма “Літанне”.

У дэбютны зборнік паэзіі Алесі Башарымавай “Расамаха” ўвайшлі выбраныя вершы за 2004–2018 гады. Паэтка так апісвае сваю кнігу: “Расамаха” — кніга вечнай стомы і руху, бегу праз лясы і балоты, шуканняў у краявідах. Кніга слядоў, якімі можаце прайсці і вы".

Паслухаць вершы ў выкананні аўтаркі можна ў праекце “Аўдыятэка”.

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Паводле прэс-рэлізу



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: