Абвешчаны 11-гадзінны акустычны лайнап экафестываля Пастарнак

Пастарнак адкрывае сезон летніх фестываляў: ужо праз 2 тыдні на лофт-пляцоўцы ОК16 пройдзе італьянскі фестываль OraSi Vegan Gastro Festival.

Як адзначаюць арганізатары, 2 чэрвеня гасцей чакае шмат ежы, забаў, актыўнасці для любых узростаў, а таксама музыка, танцы, лірыка і вершы.

Каб не прапусціць свайго ўлюбёнца ці пачуць кагосьці новага для сябе, сочыце за праграмай:

13:00 - 14:00 — качовы індзі-рок і індзі-поп ад Waitbi

14:00 - 14:30 — аўтарскія песні ад Валерыі Дубіцкай

14:30 - 15:00 — паэтычнае выступленне маладых паэтаў: Давід Сіхра, Ірына Мікулан

15:00 - 15:30 — прачулыя філасофскія тэксты, пяшчотны жаночы вакал і мелодыі ў лепшых олдскульных рокавых традыцыях ад Юліі Шабанавай

15:30 - 16:10 — цёплая акустычная лямпавая музыка ад Дзмітрыя Казачніка

16:10 - 16:40 — паэтычнае выступленне маладых паэтаў: Ганна Комар, Алег, Pani, Лэйла Джэй

16:40 - 17:10 — меланхалічны індзі-фолк ад праекту «Светла»

17:10 - 18:00 — паэтычнае выступленне Чэслава Герасімовіча

18:00 - 19:00 — палымяныя рытмы ад Lucelia Roldan

19:00 - 20:00 — фолк ад Джэйсан і Джэфры Бланка

20:00 - 21:00 — незвычайны мікс з розных жанраў ад K3TYVANA

21:00 - 22:00 — эксперыменты з гукамі, танцамі і модай ад электроннага праекта VAL

22:00 - 23:00 — індзі-поп ад Oili

23:00 - 24:00 — акустычны выступ праекту «Triangle»

Арганізатар праекта — экафестываль «Пастарнак».

Фестываль пройдзе 2 чэрвеня ў культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) з 12:00 да 00:00. Уваход вольны. Больш навінаў — на сайце праекта Pasternak.by.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!