Абвешчаны лонг-ліст намінантаў на прэмію Цёткі за 2019 год

Завяршыліся пасяджэнні мастацкага і літаратурнага журы, падчас якіх былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія сёлета будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі. Журы вырашыла ўлучыць у лонг-ліст 27 кніг у «Літаратурны спіс» і 19 у «Мастацкі спіс». Сёлетняя прэмія юбілейная – будзе ўручацца ў пяты раз!
Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў, і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі. Заснавальнікі – Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і дабрачынны фонд «Вяртанне».

У склад літаратурнага журы сёлета ўвайшлі Вера Бурлак, Андрэй Жвалеўскі, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута. У склад мастацкага – Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна, Валерый Славук.

Да удзелу ў конкурсе сёлета прыняты наступныя кнігі:

Літаратурны спіс:
1. Алесь Аляшкевіч. «Замкавая гара» (выд. «Звязда»).
2. Генадзь Аўласенка. «Як зубраня "Зубраня" наведала» (выд. «Мастацкая літаратура»).
3. Наталля Бучынская. «Прынцэса Алівія і "жабіны вочкі"» (выд. «Беларусь»).
4. Алег Грушэцкі. «Краіна Вымярэнія» (выд. «Кнігазбор»).
5. Таццяна Дамаронак. «Вясёлка над лесам» (выд. «Звязда»).
6. Таццяна Дамаронак. «Аўтамабіль Пеця і яго сябры» (выд. «Беларусь»).
7. Аліна Длатоўская. «Арнаменты» (выд. «Янушкевіч»).
8. Міхась Зізюк. «Таямніца гары Міндоўга» (выд. «Галіяфы»).
9. Анатоль Зэкаў. «Варыла вячэру варона» (выд. «Мастацкая літаратура»).
10. Анатоль Зэкаў. «Непаслухмяны Чмелік» (выд. «Звязда»).
11. Анатоль Зэкаў. «Праўда і лухта пра вусатага ката» (выд. «Беларуская Энцыклапедыя»).
12. Лілія Ільюшына. «Ключ дарог. Пачатак» (выд. «Галіяфы»).
13. Віктар Кажура. «Маленькая азбука вялікай краіны» (выд. «Пачатковая школа»).
14. Сяргей Календа. «Балтыйскія шкарпэткі» (выд. «Логвінаў»).
15. Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга» (выд. «Галіяфы»).
16. Уладзімір Ліпскі. «Закаханы трэцякласнік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
17. Вольга Любашына. «Вяшчунка» (выд. «Каўчэг»).
18. Уладзімір Мазго. «Вавёркі лушчаць зоркі» (выд. «Мастацкая літаратура»).
19. Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка» (выд. «Мастацкая літаратура»).
20. Алесь Марціновіч. «Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе» (выд. «Беларусь»).
21. Алена Масла. «Балотныя прыгоды: цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» (выд. «Пачатковая школа»).
22. Галіна Нічыпаровіч. «Загадкавы свет» (выд. «Народная асвета»).
23. Алена Стэльмах. «Павучок Славік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
24. Таня Тамілава. «Феі» (выд. «Галіяфы»).
25. Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Вухуцік. Васільвася» (выд. «Звязда»).
26. Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» (выд. «Звязда»).
27. Аляксей Якімовіч. «Ветлівыя словы» (выд. «Народная асвета»).

Мастацкі спіс:
1. Наталля Агародная — Алесь Марціновіч. «Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе» (выд. «Беларусь»).
2. Аксана Аракчэева — Уладзімір Ліпскі. «Закаханы трэцякласнік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
3. Аксана Аракчэева — Алена Масла. «Балотныя прыгоды: цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» (выд. «Пачатковая школа»).
4. Лізавета Валанцэвіч, Анастасія Юстус — Міхась Зізюк. «Таямніца гары Міндоўга» (выд. «Галіяфы»).
5. Дар'я Ганчарык-Чарняўская, Алена Карабань — «З рога ўсяго многа. Беларускія народныя казкі» (выд. «Мастацкая літаратура»).
6. Міхась Дайлідаў — Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. «Малочны кактэйль для вужынага караля, альбо Калякамп’ютарная казка» (выд. «Мастацкая літаратура»).
7. Таццяна Заяц. «Як курачка пеўніка ратавала: беларуская народная казка» (выд. «Народная асвета»).
8. Cяргей Календа — Сяргей Календа. «Балтыйскія шкарпэткі» (выд. «Логвінаў»).
9. Юлія Кароткая-Адаменка — Анатоль Зэкаў. «Непаслухмяны Чмелік» (выд. «Звязда»).
10. Людміла Каюкова — Вольга Любашына. «Вяшчунка» (выд. «Каўчэг»).
11. Віктар Козел — Алег Грушэцкі. «Краіна Вымярэнія» (выд. «Кнігазбор»).
12. Вераніка Лемешава — Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Вухуцік. Васільвася» (выд. «Звязда»).
13. Марыя Міцкевіч — Таццяна Дамаронак. «Вясёлка над лесам» (выд. «Звязда»).
14. Андрэй Пазняк — Карла Калодзі. «Прыгоды Пінокіа» (выд. «Галіяфы»).
15. Кацярына Першына — Алена Стэльмах. «Павучок Славік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
16. Дар'я Барышнікава, Лілія Бусарава, Ксенія Гуніна-Авербург, Алеся Жыткевіч, Ганна Каралёва, Ілона Касабука, Алена Немік, Маша Петухоўская, Леся Пчолка, Таццяна Радзівілка, Дар'я Сазановіч, Антаніна Слабодчыкава, Кацярына і Марыйка Сумаравы, Марта Шматава, Кацярына Шутко — Ірына Саламаціна, Наталля Кухарчык. «Яна была» (выд. «Галіяфы»).
17. Марыя Станкевіч — Анатоль Зэкаў. «Варыла вячэру варона» (выд. «Мастацкая літаратура»).
18. Васіль Шарапаў — Аліна Длатоўская. «Арнаменты» (выд. «Янушкевіч»).
19. Вераніка Шпак — Генадзь Аўласенка. «Як зубраня “Зубраня” наведала» (выд. «Мастацкая літаратура»).

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда «Вяртанне». За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай «Сем ружаў», Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», Валер Гапееў з кнігай «Мая мілая ведзьма» і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука. Вясёлы вулей», Вера Бурлак з кнігай вершаў «Фантазюркі» і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты».  


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: