Абвешчаны поўны спіс прэміі Анемпадыстава

Поўны спіс абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому сёння споўнілася б 57 гадоў. 28 кніг складаюць сёлетні спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся дызайнеры, якія стварылі вокладку для папяровай беларускай кнігі, выдадзенай у 2020 годзе.

Сёлета на прэміі Анемпадыстава прадстаўлены 10 беларускіх, 1 украінскае і 1 польскае выдавецтва. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва «Галіяфы» — 8 кніг, выдавецтва «Янушкевіч» прадстаўлена 6-цю кнігамі, «Медысонт» — 3-ма кнігамі. Таксама поўны спіс прэміі ўтрымлівае па 2 кнігі ад выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава і Жаночай выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм». У астатніх выдавецтваў — па адной кнізе.

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Міхала Анемпадыстава:

 
  • Сяргей Шаматульскі — аўтар вокладкі кнігі «Аўташкола па-віленску», Фелікс Акерман (пераклад на беларускую — Алена Талапіла). Логвінаў, 2020.
  • Уладзімір Лукашык — аўтар вокладкі кнігі «Белае, чорнае і залатое», Віктар Шніп. Мастацкая літаратура, 2020.
  • Анатоль Лазар — аўтар вокладкі кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў. Медысонт, 2020.
  • Ксенія Шталенкова — аўтарка вокладкі кнігі «Вада пачынае жыць», Артур Камароўскі. Галіяфы, 2020.
  • Фёдар Пятрыкін — аўтар вокладкі кнігі «Выбраныя творы», Франц Кафка (пераклад на беларускую — Лявон Баршчэўскі). Выдавец Зміцер Колас, 2020.
  • Валерый Славук — аўтар вокладкі кнігі «Вядзьмар, які рабіўся ваўком». Янушкевіч, 2020.
  • Уладзіслаў Пятручык — аўтар вокладкі кнігі «Вядзьмар. Меч наканавання», Анджэй Сапкоўскі (пераклад на беларускую — Кацярына Маціеўская). Янушкевіч, 2020.
  • Бажэна Звыцэвіч — аўтарка вокладкі кнігі «Гульні з нулявымі сумамі», Алесь Паплаўскі. Галіяфы, 2020.
  • Лізавета Валацэвіч — аўтарка вокладкі кнігі «Дыялог», Франц Сіўко, Юры Станкевіч. Галіяфы, 2020.
  • Лілія Давыдоўская — аўтарка вокладкі кнігі «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль», Ганна Янкута. Янушкевіч, 2020.
  • Кацярына Даманікава, Андрэй Ганчарук — аўтары вокладкі кнігі «Лотас на асфальце», Алесь Плотка. Люта Справа, 2020.
  • Наталля Паваляева — аўтарка вокладкі кнігі «Нармальныя людзі», Салі Руні (пераклад на беларускую — Ганна Янкута). Янушкевіч, 2020.
  • Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Нарысы сучаснага краязнаўства», Збых Слупоўскі. Галіяфы, 2020.
  • Вольга Багачэнка — аўтарка вокладкі кнігі «Ню», Мікола Гілевіч. Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020.
  • Ала Пігальская — аўтарка вокладкі кнігі «Па што ідзеш, воўча?», Ева Вежнавец. Жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» (Выдавецкія паслугі Р. М. Цымбераў), 2020.
  • Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Папяросы», Юры Іздрык (пераклад на беларускую — Алесь Плотка). Галіяфы, 2020.
  • Вольга Багачэнка — аўтарка вокладкі кнігі «Пацалаваць Фідэля», Уладзімір Сіўчыкаў. Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020.
  • Стася Сакалоўская — аўтарка вокладкі кнігі «Пімкі», Кірыл Стаселька. Галіяфы, 2020.
  • Алена Дашкевіч — аўтарка вокладкі кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Stowarzyszenie Młodych Twórców — "Ku Teatrowi" (сувыдавец — Agencja Wydawnicza Ekopress), 2020.
  • Ала Пігальская — аўтарка вокладкі кнігі «Райцэнтр», Таня Скарынкіна. Жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» (Выдавецкія паслугі Р. М. Цымбераў), 2020.
  • Алеся Башарымава — аўтарка вокладкі кнігі «Расамаха», Алеся Башарымава. Медысонт, 2020.
  • Бажэна Звыцэвіч — аўтарка вокладкі кнігі «Сёстры», Мікола Адам. Галіяфы, 2020.
  • Ксенія Малайчук — аўтарка вокладкі кнігі «Слоўныя ловы», Маргарыта Аляшкевіч. Галіяфы, 2020.
  • Святлана Міхалап — аўтарка вокладкі кнігі «Сподачак для цмока», Надзея Ясмінска. Кнігазбор, 2020.
  • Наталля Паваляева — аўтарка вокладкі кнігі «Тыль», Даніэль Кельман (пераклад на беларускую — Вольга Гронская). Янушкевіч, 2020.
  • Анатоль Лазар, Андрэй Пакроўскі — аўтары вокладкі кнігі «Як пазбыцца Маматута», Марыя Мартысевіч. Koska, 2020.
  • Наталля Паваляева — аўтарка вокладкі кнігі «ROT», Юля Цімафеева. Янушкевіч, 2020.
  • Ксенія Шталенкова — аўтарка вокладкі кнігі «Volumen.2», Міхал Бараноўскі. Медысонт, 2020.
У склад сёлетняга журы прэміі ўвайшлі: літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, дызайнерка Кацярына Пікірэня, мастачка Антаніна Слабодчыкава.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура. Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал «Белсат».

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома К. Джэрома.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: