Абвешчаны збор сродкаў на выкуп «Крыжа мужнасьці» Булак-Балаховіча

На пляцоўцы MOLAMOLA пачаўся збор сродкаў на выкуп шэрагу гістарычных артэфактаў для Гістарычнага музея. Агульная сума складае — 3200 рублёў.
«Для гісторыі змагання за беларускую незалежнасць, такой неадназначнай фігурай заўсёды была асоба генерала Станіслава Булак-Балаховіча. — пішуць ініцыятары збору. — Яго біяграфія пакрыта цэлым слоем ідэалагічных міфаў, а палітычныя рашэнні і баявыя дзеянні якія ён вёў, дагэтуль выклікаюць спрэчкі паміж айчыннымі і замежнымі гісторыкамі. Аднак нельга адмовіць таго, што сама асоба генерала з’яляецца часткай нашай гісторыі, ці зыходзячы з яго вызнання беларускім грамадзянінам і гатоўнасці бараніць беларускую рэспубліку, ці з таго, што свае знакамітыя рэйды і паходы ён праводзіў на нашых землях. Тым каштоўнешымі з’яўляюцца звескі пра гэтую асобу і падзеі ў якіх ён прымаў удзел, тым каштоўнешымі зяўляюцца матэрыяльныя артэфакты звязаныя з гэтым перыядам беларускай гісторыі.

Шматлікасць вайсковых фармаванняў якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларуі у 1917-1920 гг. не заўсёды адлюстроўваецца у колькасці экспанатаў якімі яны прадстаўлены ў беларускіх музеях. Абумоўлена гэта тым, што большая частка артэфактаў прама ці ускосна звязаных з беларускай рэспублікай знаходзіцца за межамі краіны — нешта было вывезена эмігрантамі, нешта — замежнымі захопнікамі, айчынныя зборы альбо патрапілі ў закрытыя архівы, альбо былі адмыслова ці выпадкова знішчаныя. Але гэтую сітуацыю можна змяніць. У 2019 годзе Нацыянальнаму гістарычнаму музею на закупку быў прапанаваны шэраг артэфактаў з прыватнай калекцыі, у склад якой ўваходзіць:

1. „Крыж мужнасці“ узору 30-х гадоў ХХ ст. Уручаўся афіцэрам і жаўнерам вайсковых фармаванняў генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

2. Пасведчанне кавалера „Крыжа мужнасці“ ад 1 сакавіка 1933 года за подпісам генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

3. Ліст Яна Хмелеўскага, памочніка Станіслава Булак-Балаховіча ад 10 ліпеня 1939 года.

Кошт ўсіх прадметаў складае 3200 беларускіх рублёў, з улікам 6% для платформы MOLAMOLA. Дадзеная калекцыя артэфактаў не мае аналагаў сярод збораў беларускіх музеяў».

Далучыцца да кампаніі можна тут.

Паводле budzma.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: