Абвешчаны кароткі спіс прэміі часопіса “Дзеяслоў”

Любы жадаючы можа прыняць удзел у конкурсе і адгадаць будучых лаўрэатаў на старонцы ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у фэйсбуку  https://www.facebook.com/photo.php?fbid=143676009127439&set=a.124128914415482.24766.124124127749294&type=1



Кароткі спіс намінантаў штогадовае прэміі “Залаты Апостраф” за лепшыя публікацыі 2012-га года:

Паэзія:

Анатоль Брусевіч (“Позірк у паўзмрок”. Вершы, №60)

Алесь Разанаў (“Столькі і гэтулькі”. Пункціры, №57)

Антон Рудак (“Музыка ў паветры”. Вершы, №59)

Іна Снарская (“Ад сэрца да сэрца – дарога”. Вершы, №58)

Віка Трэнас (“Голас крыві”. Вершы, №58)

Проза:

Сяргей Вераціла (“Чай з мятай, цыгарэта з ментолам”, Апавяданне, №56)

Валеры Гапееў (“Мы нікому пра гэта не раскажам”. Урывак з ненапісанага рамана, №57)

Павел Ляхновіч (“Зялёны дуб”. Аповесць, №58)

Алесь Паплаўскі (“Lapido”. Аповесць, №58)

Алесь Усеня (“Мой лістапад…” Згадкі, №№56-58)

Дэбют:

Зміцер Баяровіч (“З Новым ходам!” Зацемкі, №59)

Юля Бо (“Гэта не пра любоў”, Вершы, №56)

Вераніка Кашкан (“Не пакідай мяне, голас!” Вершы, №58)

Яўгенія Руль (“Два парашуцікі”, Апавяданне, №58)

Марына Яўсейчык (“Казкі лесу”, №61)

Нагадаем, што лаўрэатам прэміі можна стаць адзін раз, і таму пераможцы мінулых гадоў не ўключаюцца ў лік намінантаў.

З тэкстамі намінантаў можна пазнаёміцца на сайце: www.dziejaslou.by.

Пераможцы конкурсу атрымаюць вельмі прыемныя прызы ад партнёраў прэміі, бібліятэкі "Камунікат". 

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 22 лютага (пятніца) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы (іх імёны будуць абвешчаны непасрэдна на вечарыне), а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Партнёры прэміі: Беларуская інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат”, кампанія “Будзьма беларусамі”, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Прэсавая служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: