Ад паганскага капішча да скульптур сацрэалізму

У межах года пешаходных аўтарскіх вандровак працягваюцца шпацыры са знаўцам гісторыі Мінска Іванам Сацукевічам. Ужо заўтра, 6 чэрвеня, чарговая экскурсія па былым прадмесці "Добрыя Мыслі".

Фота з www.facebook.com Івана Сацукевіча

Сёлетняя серыя  пешаходных экскурсій прысвечаная 950-годдзю Мінска. Шпацыры адбываюцца штоаўторак увечары.

6 чэрвеня пройдзе шпацыр па былым прадмесці "Добрыя Мыслі". Гэта вандроўка па раёне цяперашніх вуліц Маскоўскай, Фабрыцыуса, Чкалава і Брылеўскай. Удзельнікі ўбачаць найстарэйшы бетонны мост Беларусі, домік, дзе спыняўся Максім Багдановіч, даведаюцца, што такое “гута”, пазнаёмяцца з даваеннай забудовай вакол старога аэрапорта, былой галоўнай плошчай Кагановіцкага раёна Мінска і апошнімі скульптурамі эпохі сацрэалізму ў Мінску. Запланавана таксама наведванне Музея грамадзянскай авіяцыі.

13 чэрвеня арганізатары запрашаюць прайсціся “Па Ляхаўцы ды Кашарах”. Гэта вандроўка па былым індустрыяльна-вайскова-спартовым раёне горада. Экскурсійныя аб’екты — старыя заводы Ляхаўкі, стадыён “Дынама”, помнік Кіраву і месца, дзе 16 ліпеня 1944 года адбыўся парад партызан, а пазней былі павешаны нацысцкія злачынцы. Удзельнікі шпацыру таксама даведаюцца пра апошняе паганскае капішча Мінска і яго жрацоў.

Больш інфармацыі пра вандроўку на www.facebook.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: