Адам Глобус адзначыў сваё 60-годдзе выставай 18+ (фота)

Літаратар, мастак ды ўвогуле адна з ключавых фігур сучаснай беларускай культуры, на ўласны юбілей падрыхтаваў для прыхільнікаў сваёй творчасці пікантны падарунак. 

На выставе аднаго дня 29 верасня ў Галерэі сучаснага мастацтва Ў сабраныя і прэзентаваныя публіцы працы надзвычай эратычнага, калі не сказаць болей, зместу.

Прасторная заля галерэі была цалкам запоўнена модна і стылёва апранутымі маладымі людзьмі. Наведнікі актыўна рабілі сэлфі на фоне карцін Адама Глобуса.


Павіншаваць правакатыўнага постмадэрнісцкага творцу прыйшлі вядомыя пісьменнікі, мастакі і дызайнеры. Былі заўважаныя Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Павал Касцюкевіч, Дзмітры Сурскі, Мікола Купава, Ігар Случак, Алег Дашкевіч, Валянцін Акудовіч, Віктар Шніп і іншыя.

Не менш арыгінальнымі былі падарункі: напрыклад, фалічнага выгляду вялізны аловак альбо зялёная ружа.


Юбіляр арганізаваў жартоўны аўкцыён па продажу карціны “Адам і Ева”, прачытаў адзін са сваіх вершаў і прымаў шматлікія віншаванні. Яскравы музычны падарунак зрабіў легендарны музыка Піт Паўлаў, які пад гітару выканаў нізку песень з рэпертуару НРМ.


Фота аўтара 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!