Адэля Вольская: «Я вырашыла падзяліцца сваім светапоглядам з іншымі»

18-гадовая спявачка прэзентуе на Tuzin.fm  «Усё атрымаецца», у які ўвайшлі тры кампазіцыі яе аўтарства.



Адэля кажа, што яна ўжо даўно піша песні, некаторым яе творам чатыры і болей гадоў. Але толькі цяпер яна вырашыла абвесціць публічна пра сваю творчасць. «Пісала песні я для сябе і не збіралася выкладаць іх у інтэрнэт. Але нядаўна вырашыла, што павінна падзяліцца сваім светапоглядам з людзьмі. Таму паступова запісваюся», — распавяла спявачка Tuzin.fm з нагоды прэм’еры.

Матэрыялу набіраецца на паўнавартасны альбом, які Адэля мяркуе неўзабаве выдаць. А пакуль яна прэзентуе першыя тры запісаныя творы — «Усё атрымаецца», «Адэлька-сардэлька» і «Цудоўны свет». Музыка і словы належаць аўтарству Адэлі.

«Я натхняюся звычайнымі паўсядзённымі сітуацыямі, — распавядае спявачка. — Напрыклад, «Усё атрымаецца» была напісана падчас майго прабуджэння ў сонечны дзень — я адчула неапісальную радасць і зразумела, што як бы не было складана, усё адно ўсё атрымаецца, калі чалавек насамрэч гэтага вельмі хоча. Таксама на гэтую песню паўплывала мая любоў да людзей. Людзі мяне вельмі натхняюць: іх позіркі, жэсты, манера размовы і энергетыка».

Песня «Адэлька-сардэлька» — адна з даўнейшых. Яна з’явілася ў 2012 годзе. «Стварыла я яе, калі ўва мне прачнулася вострае жаданне — быць заўсёды маленькай дзяўчынкай. А вырашыла назваць яе так, таму што такой мянушкай называў мяне тата ў дзяцінстве, і я заўсёды злавалася, калі ён мяне так называў, бо лічыла, што ён мяне абражае. Але зараз гэтая мянушка для мяне, як цёплы ўспамін з дзіцячых часоў майго жыцця».

Трэцюю кампазіцыю — «Цудоўны свет» Адэля напісала пасля шпацыру па горадзе: «Вельмі люблю гуляць на самоце і насычацца звычайнымі прыроднымі з’явамі: сонейкам, ветрам, дажджом і г.д. Падчас такіх шпацыраў я адчуваю сябе вельмі шчаслівай, бо разумею, што наш свет цудоўны».



Пакуль музычны праект Адэлі Вольскай існуе ў студыйным фармаце. Жывыя выступы не плануюцца.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: