Адкрыццё выставы твораў Арлена Кашкурэвіча ў Нацыянальным мастацкім музеі

12 лютага а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча.



На выставе будуць прадстаўлены каля 80-ці твораў розных перыядаў творчасці мастака. Акрамя добра вядомых гледачу малюнкаў і эстампаў, экспануюцца працы ранняга этапу творчасці (у тым ліку — яго дыпломная работа пры заканчэнні Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута) і новыя творы апошніх гадоў.

Выстава працягнецца па 10 сакавіка 2014 года.

artmuseum.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: