Адкрыўся трэці сезон «Класіка ля Ратушы з velcom»

На Плошчы Свабоды ў Мінску 8 ліпеня выступіў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь. Аркестр адкрыў шэраг бескаштоўных канцэртаў класічнай музыкі, якія будуць праводзіцца штосуботу на працягу лета.

«Класіка ля Ратушы» — не навінка для Беларусі. Канцэрты класічнай музыкі праводзяцца ўжо з 2015 года. Мінулым летам 8 канцэртаў ля Ратушы сабрала каля 60 тысяч слухачоў.


Арганізатары абяцаюць, што сёлета вечары будуць не проста музычныя, але і тэматычныя. Канцэрт 8 ліпеня быў прымеркаваны да 90-гадовага юбілею Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава.


На канцэрце калектыў выканаў класічныя творы такіх кампазітараў, як Чайкоўскі, Моцарт, Бізэ, Агінскі, Масканьі… Аркестр падрыхтаваў рэпертуар, які задаволіў густ, бадай, любога аматара музыкі: на плошчы Свабоды гучалі і вальсы, і паланэзы, і часткі з сусветна вядомых опер. Напрыклад, на канцэрце прагучалі ўрыўкі з оперы “Кармен” Жоржа Бізэ, галоўную партыю якой выканала салістка Вялікага тэатра оперы і балета Аксана Воўкава.

У слухачоў канцэрта была ўнікальная магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні самага масавага беларускага сэлфі. Фота рабіў сам дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Аляксандр Анісімаў.

Што чакае аматараў класічнай музыкі на наступных вечарах? “Музыкі будзе шмат”, — так ахарактарызавалі праграму наступных сімфанічных вечароў арганізатары праекту. Напрыклад, 22 ліпеня будзе прадстаўлена класічная музыка Францыі розных эпох. У жніўні Беларусь наведае аркестр з Італіі. Калектыў выканае творы з цыклу “Поры года” Вівальдзі. Наведае Мінск і музычны калектыў з Гародні. 

За абвесткамі можна сачыць на партале Tut.by, які з’яўляецца партнёрам праекту.

Фота Павел Аксіновіч


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: