«Адушаўлёнае маўчанне» на фотаздымках Барыса Равіча

З 17 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча   «Вера. Людзі. Краіны».



Выстава стала вынікам падарожжаў, роздумаў, пільнага і творчага асэнсавання жыцця і веры чалавечай.
Рэлігія – частка культуры, важны ідэалагічны складнік жыцця грамадства. Вялікі рускі паэт Восіп Мандэльштам лічыў, што культура – гэта і ёсць цывілізацыя, а значыць, зразумець свет можна, толькі ўважліва і сур’ёзна даследуючы ўсе аспекты культуры. Хрысціянства, іудаізм, іслам – гэтыя рэлігійныя гіганты імкнуцца завалодаць душамі, становяцца прычынай войнаў, вакол іх ламаюцца дзіды і грукочуць трубы. Яны натхняюць, трактуюць, загадваюць, яны на сцягах – і ў кнігах прапаведнікаў і прапагандыстаў.

Анры Карцье-Брэсон неяк напісаў пра тое, што фатаграфія мае дачыненне да самай тонкай матэрыі – жывой карціны часу, якая несупынна сыходзіць у безаблічную вечнасць.

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца ​​з персанальнай выставай фотаработ Барыса Равіча, якая была разгорнута ў Маскве, у музеях Мінска, Гомеля і Гродна. Час захаваны на фотаздымках, якія нарадзіліся ў Вене, Мінску, Тбілісі, Барселоне, Парыжы. Барыс Равіч – уладальнік прэміі Гаўдзі, прыза міжнароднай кампаніі «Оранж», прэміі Булата Акуджавы, медалёў і дыпломаў больш за 500 міжнародных выстаў (у тым ліку ў Токіо, Мадрыдзе, Ташкенце, Фларэнцыі, Браціславе). Вядомы фатограф працуе вялікімі серыямі («Тэрор», «Лаўка», «Людзі і храмы», «Жанчына ў вялікім горадзе»).

Пісьменнік Міхаіл Юдсон адзначыў, што гэтыя фатаграфіі ўвасабляюць «адушаўлёнае маўчанне».

Выстава працуе па 3 лютага 2020 года.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: