Адышоў у вечнасць мастак Уладзімір Кожух

На 65-м годзе жыцця ўвечары 6 ліпеня спынілася сэрца мастака Уладзіміра Кожуха.

Тонкі, выдатны каларыст. Стваральнік трапяткіх жаночых вобразаў. Добры, шчыры, спакойны, душэўны ўсмешлівы чалавек. Негаваркі. Цёплы.

Багата хто прызвычаіўся бачыць у ім стваральніка пяшчотных лірычных кампазіцый, якія ў вялікай колькасці можна было пабачыць у яго майстэрні на Траецкім (а апошнія гады на Сурганава) – і на выставах: у Беларусі, і за мяжой.

Але на яго персанальнай экспазіцыі да 70-годдзя заканчэння ІІ Сусветнай вайны ён адкрыўся нечаканым бокам. Тое, што Мастак паказаў у траўні 2015-га ў Палацы мастацтва (“Фарбы смутку i радасцi”), можна параўнаць з ваеннай прозай Васіля Быкава. Альбо з настроем твора Максіма Гарэцкага “Дзьве душы”. “Я — заходнік”, — сказаў тады народжаны ў Драгічыне мастак, — “І я ведаў, як у час вайны ў Беларусі брат пайшоў на брата…” Можа, у імкненні пераадолець раздвоенасць беларусаў, актуальную дагэтуль, — галоўны запавет Уладзімера Кожуха. Альбо, кажучы словамі св. апостала Яана (13:34): “Новае расказаньне даю вам, каб вы мілавалі адзін аднаго, як Я мілаваў вас, каб і вы любілі адзін аднаго”. Гэта той выпадак, калі прэмія “За духоўнае адраджэнне”, якой узнагароджаны Мастак, знайшла адрасата справядліва.

Светлая памяць...

Развітанне з Уладзімірам Кожухам адбудзецца ў нядзелю, 9 ліпеня, у Мінску, у Петрапаўлаўскай царкве, пасля службы, з 12-й гадзіне. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2017-07-07 10:13:26
Мая правіна: не на 56, а на 65 годзе. Абмылка друку прыкрая
  • Аляксей Хадыка
  • 2017-07-07 13:41:46
Першапачатковая інфармацыя: развітанне з Уладзімірам Кожухам будзе адбывацца ў нядзелю, 9 ліпеня, у Мінску, у Петрапаўлаўскай царкве, пасля службы, з 12-й гадзіны. У выпадку зменаў пададзім удакладненні.

Больш цікавага на «Новым Часе»: