Афрыканская жывая бібліятэка ў Мінску

Жывая Бібліятэка і бар «Графіці» запрашаюць на мерапрыемства «Кавалак Афрыкі ў Мінску» – прэзентацыю з элементамі воркшопу.

Рамі Булітта і яе калегі з International Teacher training college (DNS, Данія) адправіліся ў лістападзе 2016 года ў навучальнае падарожжа па Заходняй Афрыцы. Яны паехалі туды на старым аўтобусе, які перарабілі ў свой дом на наступныя 4 месяцы. Яны наведалі 5 краінаў: Марока, Маўрытанію, Сенегал, Гвінэю-Бісаў і Гамбію, пераадолелі больш за 15000 кіламетраў, сустрэлі тысячы людзей і даведаліся шмат новага.

Вандроўнікі раскажуць аб сваім досведзе, пра людзей у розных краінах Афрыкі і нават згуляюць з наведвальнікамі ў гульню.

Мерапрыемства адбудзецца 12 красавіка на летняй тэрасе бара “Графіці” (зав. Калініна, 15). Пачатак а 18.00. Уваход бясплатны і без рэгістрацыі.

“Жывая бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам “кніг” выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. “Кніга” – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, незвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды.
Працуе “Жывая Бібліятэка” гэтак жа, як і звычайная: “чытачы” прыходзяць, атрымліваюць “картку чытача”, выбіраюць “кнігу” і чытаюць яе на працягу пэўнага часу. 

Паводле інфармацыі Ансамблеі НДА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: