«Агонь коціцца, ведзьма вароціцца». Новая песня ад праекта Патрыцыі Свіцінай (слухаць)

Этна-праект Патрыцыі Свіцінай прадставіў новую песню "ВедзьмаВароціца".

Этна-праект Патрыцыі Свіцінай стаў адным з пераможцаў конкурса маладых выканацаў, якія летась зладзіў "Калядны Фэст", і атрымаў спецыяльны прыз — дапамогу ў запісу трэка. І вось вынік — песня "ВедзьмаВароціца".

У гэтым музычным эксперыменце можна прасачыць, як спалучыліся старажытныя фальклорныя вядзьмарскія матывы і сучаснае гучанне.

Галоўнай ідэяй сталі словы замовы: "агонь коціцца, ... ведзьма вароціцца".

А каб перадаць атмасферу шабашу, усе музыкі праявілі свае акторскія здольнасці.

Этна-праект Патрыцыі Свіцінай падрыхтаваў адмысловую калядную праграму, убачыць і пачуць якую можна будзе 25 снежня ў клубе Re:Public падчас "Каляднага Фэсту".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: