Акадэмкніга адмовіла ў правядзенні аўтограф-сесіі «Рэвалюцыі»

"Мы не можам правесці аўтограф-сесію «Рэвалюцыі» ў маёй любімай Акадэмкнізе", — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аўтар кнігі Віктар Марціновіч.

«Зверху» сказалі, што трэба атрымаць дазвол на мерапрыемства ў прэзідыюме Акадэміі Навук. Мне прыгадваецца той самы момант кінафільма «Аса», дзе ў Цоя просяць прад’явіць даведку з ЖЭКу і дыплом аб сканчэнні музыкальнай навучальнай установы, а ён — сыходзіць.

Пакуль я не магу зрабіць аўтограф сесію, я зраблю інакш.

Я распавяду вам свае планы на выходныя.

Адно што…
Ніхто з нас не ведае, дзе правядзе выходныя, наступныя 15 содняў ці нават пяць гадоў.
Бо па гораду гойсаюць людзі ў балаклавах, надзеленыя правам забіраць самае каштоўнае, што ёсць у жывога чалавека — свабоду.

То я скажу вам, дзе я ПЛАНУЮ быць.

Заўтра, 17.10, у 17.50 я буду размаўляць з Лінор Гаралік на «Прадмове» (Палац Мастацтваў, Казлова, 3). Я прыеду за 30 хвілін і павалэндаюся па холе. І буду рады падпісаць раман любому, хто да мяне падыйдзе. Пасля сканчэння сустрэчы я застануся ў Палацы столькі, сколькі спатрэбіцца, каб пакінуць аўтограф таму, каму ён патрэбны.

І я не бачу ніводнай прычыны, па каторай гэтая неаўтограф-сесія не магла б адбыцца.

Хутчэй за ўсё тамсама будуць гандляваць маімі кніжкамі, але гэта будзе выключным супадзеннем.
У нядзелю ў 12.00 я прыбуду туды ж на паказ фільма «Возера Радасці», і зноўку — за палову гадзіны, і застануся пасля.

Але вось што: паўнавартасная аўтограф-сесія абавязкова адбудзецца. І прэзентацыя, на каторай мы будзем чытаць на сцэне разам з Christina Drobysh. 

Бо кніга — не чалавек.
Ад любых абмежаванняў яна робіцца толькі мацнейшай".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: