AKUTE павіншуе мінчан з Днём горада бясплатнымі канцэртамі

Магілёўскі гурт AKUTE выступіць у цэнтры Мінска 9 верасня.


Паслухаць магілеўчан нажывую можна будзе на пляцоўке ля Камароўскага рынку (р-н "Лідо"). Гэты канцэрт адбудзецца ў рамках моладзевага інтэрфэсту "На Камарах". Пачатак у 16:10.

Увечары таго ж дня AKUTE выступіць у Карэтным дворыку (вул. Кірылы і Мефодзія, 8), у рамках праекту "Пешаходка", які развівае вулічную музыку ў цэнтры Мінска. Пачатак у 21:30.

AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як "дыска-дэкаданс". Мова тэкстаў — беларуская.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: