AKUTE прэзентуюць альбом «Płastyka» на біс! 

Магілёўскі гурт AKUTE ладзіць 6 мая вялікі сольны канцэрт «Płastyka» на біс»!. Падчас выступа таксама прагучаць лепшыя песні з трох мінулых альбомаў.

«Пасля выхаду новага альбома мы прэзентавалі яго больш чым на 40 пляцоўках Беларусі, Украіны, Расіі. Новыя песні атрымалі станоўчыя водгукі не толькі ад аматараў нашай музыкі, але і прыцягнулі новых слухачоў. Зараз мы рыхтуемся да фестывальнага лета і ўжо задумваемся над чарговым альбомам. Будзем радыя бачыць усіх 6 мая ў пабе «Брюгге», мы падрыхтавалі для вас некалькі музычных сюрпрызаў», — кажа Раман Жыгараў, аўтар тэкстаў і басіст AKUTE.


Музычныя крытыкі  пра новы альбом AKUTE «Płastyka»:


«Плытка настолькі меладычная, што з другога праслухоўвання падаецца, быццам ты ведаеш гэтыя песні з пяшчотнага дзяцінства. Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах».

Сяргей Будкін (партал tuzinfm.by):
«Альбом, які на першы погляд, падаваўся прахадным, калі не правальным, пасля трох-чатырох праслухоўванняў раскрыўся ажно настолькі, што карціць назваць яго самай спелай і вынаходлівай працай у дыскаграфіі магілёўскага гурта».

Таццяна Заміроўская, журналіст«БелГазеты» і калумніст часопіса «Большой»:
«Безусловно, Akute окончательно нашли свой саунд. Безусловно, он оказался чуть более попсовым и "ретро", чем мы подозревали вначале.. Здесь пафос, безусловно, есть, но он тут необходим – исполняя такую музыку, необходимо быть немножечко Боно, чтобы не выглядеть глупо... Akute не боятся эволюционировать, меняться, демонстрировать пресловутую «пластичность» – но при этом они легко и без паники относятся к самоповторам. Это все приятный признак психической и творческой уравновешенности, и это очень располагает».


Вялікі сольны канцэрт AKUTE «Płastyka» на біс» адбудзецца ў Мінску 6 мая ў 19:00 у пабе«Брюгге» (пр. Партызанскі, 6а).

Квіткі можна набыць на сайце і праз кропкі распаўсюду bezkassira.by/buy/2422/, а таксама без камісіі праз сервіс дастаўкі квіткоў «Бегунок» (+375 29 3794742).
Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполку «УКантакце»  і на Facebook.

Інфалінія: +375259133876.

AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Моватэкстаў – беларуская.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: