AKUTE з новай праграмай «Бязлітасны дэнс» выступяць у Мінску

AKUTE выступіць з вялікім сольным канцэртам у мінскім культурным цэнтры «Корпус» — прыходзьце 23 лістапада. У канцэртную праграму ўвойдуць каля 30 песень, якія напісаны за 11 гадоў існавання гурта.


23 лістапада беларускі гурт AKUTE выступіць з вялікім сольным канцэртам у мінскім культурным цэнтры «Корпус». На выступе магіляўчане прадставяць новую праграму «Бязлітасны дэнс», у якую ўваходзяць лепшыя і ўлюбёныя песні са ўсіх пяці выданых альбомаў. 

Сваю пятую студыйную працу, якая так і называецца — 'V', гурт прадставіў слухачам у красавіку гэтага года. Прэзентацыя плыткі адбылася 1 красавіка, а цягам вясны і лета AKUTE праехалі з турам па Беларусі — адыграла сінтэзатарны альбом у жывым гучанні ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Канцэрт у сталіцы прайшоў у клубе Re:Public — і публіка так горача ўспрыняла музыкаў, што яны вырашылі ўвосень вярнуцца ў Мінск ужо з новай праграмай «Бязлітасны дэнс».

«Праграма вялікая: мы вельмі рады ўспомніць старыя «баявікі», якія не гралі даўно. Мы самі, успамінаючы іх на рэпетыцыях, паглыбляемся ў прыемныя моманты з гісторыі AKUTE і збіраемся перадаць гэты стан на бліжэйшым канцэрце, асвяжыць у памяці для сябе і для слухачоў тое, што мы самі вельмі любім», — абяцае бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.

У канцэртную праграму ўвойдуць каля 30 песень, якія напісаны за 11 год існавання гурта. Падчас паўтарагадзіннага выступу на сталічнай пляцоўцы прагучаць як самыя папулярныя трэкі з першых альбомаў «Дзевачкі і космас» і «Не існуе», так і электронныя, але ад гэтага не менш запамінальныя для аматараў гурта кампазіцыі са свежага альбома 'V'. Не абмінуць музыкі сваёй увагай плыткі «Рэальнасць і сны» і «Пластыка».   



Спампаваць і паслухаць альбом можна на лічбавых пляцоўках:
Google Play: https://clck.ru/FTedj    // Apple: https://clck.ru/FTeeV  // ITunes: https://clck.ru/FTeeV

yandex.music https://clck.ru/FToU2  Deezer https://clck.ru/FToV3



 

Калі: 23 лістапада

Пачатак: 19.00

Дзе: культурны цэнтр «Корпус» (пр-т Машэрава, 9/8)

Сачыце за анонсамі на старонках гурта:
ВК https://vk.com/akutemusic; https://vk.com/akute_korpus

FB https://www.facebook.com/akutemusic/

Instagram https://www.instagram.com/akutemusic/





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: