Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Алесь Дзянісаў прэзентаваў «Кароткую гісторыю Беларусі» (ФОТА)

Прэзентацыя альбому з 24 песняў прайшла з удзелам сляпога паэта ды аўтара тэкстаў Алеся Чобата, якога адмыслова прывезлі са Скідзеля.
Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў


Гэта першая прэзентацыя альбому, дзе сабраныя песні, якія кранаюць ці не самыя вострыя моманты нашай гісторыі: падзелы Рэчы Паспалітай, паўстанні, Грамадзянскую і ІІ Сусветную вайну, дзейнасць «Грамады» і Халакост.

 Алесь Чобат

Аўтараў усіх вершаў да песняў з’яўляецца паэт і колішні палітычны дзеяч пачатку 1990-х Алесь Чобат, які з часам страціў зрок і вядзе самотны лад жыцця ў прыватным дамку ў Скідзелі. Ягоны зборнік некалі трапіў у рукі Алесю Дзянісаву, які, як кажуць, «не змог прайсці міма» і пачаў перакладаць вершы на музыку.

Па-першае, я лічу вершы Чобата геніяльнымі, — распавядае Алесь Дзянісаў, — Па-другое, я падтрымліваў і буду падтрымліваць гарадзенскіх паэтаў і творцаў, іх хапае! Менавіта таму, мае вочы глядзяць на Горадню, я шукаю сэнсы і натхненне тут.

Данута Бічэль

Данута Бічэль

На прэзентацыю сабралося блізка сотні чалавек. Акрамя Алеся Чобата завітала і жывы класік заходнебеларускай паэзіі Данута Бічэль. Дзянісаў, зрэшты, пісаў песні і на яе вершы, але лірычнай тэматыкі. У выпадку з Чобатам жа пайшлі акурат жорсткія «мужчынскія» тэмы, падказаныя гісторыяй краю.

Большасць песняў прысвечаныя глыбокай гісторыі, але ёсць і пласт, які закранае познесавецкі час. І мне гэта блізка, бо я гэта таксама перажыў. У вершы «Мутанты» ёсць радкі пра паміраючых правадыроў… Дык я гэта памятаю! Мы ў школе вырашалі, хто з кіраўнікоў КПСС круцейшы, сышліся на Брэжневе: пасля яго смерці мы ажно тры дні на заняткі не хадзілі! — дадае з усмешкай музыка.


Наступны выступ Алеся Дзянісава з прэзентацыяй альбому «Кароткая гісторыя Беларусі» адбудзецца ў Віцебску 16 верасня ў краме «Князь Вітаўт» а 18.00.






Каментаваць