Алесь Плотка едзе ў паэтычны “Люты Тур”

Прэзентацыя кнігі “Байсан” пройдзе ў вялікіх і малых гарадах у лютым. Выйшаўшая  ў выдавецтве “Кнігазбор” кніга атрымала цёплыя водгукі крытыкаў, а яе вокладка — ўзнагароду фестываля беларускай камунікацыі Ad.nak! У “Лютым Туры” прагучаць лепшыя вершы з кнігі, а таксама новыя творы аўтара. Зрабіць прадзамову ў любы з гарадоў можна праз афіцыйны паблік выдання ў Facebook.



Падрабязны расклад “Лютага Туру”:
 
 
Вільня – 6.02, Мова з Імбрыкам
Мінск – 14.02, Фэст Стральцова
Гародня – 15.02, Мова Нанова
Астравец – 17.02, Мова Нанова
Мінск – 19.02, Дзень Роднай Мовы
Баранавічы – 24.02, Мова Нанова
Магілёў – 1.03, Мова Нанова
Мінск – 4.03, дабрачынны канцэрт
 
 
Палова з выступаў адбудзецца на сустрэчах моўных курсаў Мова Нанова — лідэра ў галіне грамадзянскай нацыянальнай адукацыі. Распачыўшыся ў студзені 2014 года курсы маюць філіі ў болей чым дзесяці гарадах Беларусі і замежжа. На сайце рэсурса выкладзена болей за 90 бясплатных заняткаў і найвялікшая ў інтэрнэце беларускамоўная Медыятэка. Сачыць за раскладам усіх заняткаў можна ў афішы курсаў. Другі партнёр тура — крама “Чеширский кот”, эндорсерам якой з’яўляецца паэт.
 
 
Алесь Плотка - характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, выканаўца і аўтар. Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-у; друкаваўся ў перыёдыцы. Мае два альбомы “лічбавай паэзіі” у супрацы з Уладам Бубенам: Iamb’n’bass і Skweee Belarus. У 2015м выдаў кнігу “Байсан”, гераіня вокладкі Vieršnica стала з’явай, якая ўскрыла праблемы гендэрных і міжгенерацыйных стасункаў у беларускім грамадстве. 
 
Паводле прэс-рэліза
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: