«Альтанка» выступіць у Мінску

Леанід Нарушэвіч («Князь Мышкін») запрашае 22 мая на канцэрт этна-гурта «Альтанка», які адбудзецца ў рамках праекта «Жывы куток».

Этна-гурт "Альтанка" з’яўляецца адным з пераемнікам гурта “Троіца”. Грае стылізаваную народную музыку з элементамі блюзу, якая грунтуецца на арыгінальных традыцыйных этнічных старадаўніх беларускіх народных песен. Музыкі імкнуцца паказаць глыбіню народных песень, якія ўжо жывуць стагоддзямі, і назапашаную энергію кожнага пакалення.

У Мінску “Альтанка” не выступала амаль год.

Арганізатары абяцаюць гледачам адмысловую танцавальную праграму: пасля “Альтанкі”  выступіць капэла “На таку” пад кіраўніцтвам Аляксея Крукоўскага, у рэпертуары якой больша за 100 вясковых і гарадскіх пабытавых танцаў з усяго свету.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: