Андрэй Хадановіч прадставіў новыя вершы ў музеі Коласа (фота)

Культурная пляцоўка «Арт сядзіба» працягвае ладзіць акустычныя канцэрты з паэтычнай часткай пад назвай «Acoustic Sun Fest». Чарговая такая імпрэза прайшла 20 ліпеня ў дворыку музея Якуба Коласа. На ёй выступілі гурты «Бачу ўпершыню», ZnaROCK і :B:N:, а таксама паэты Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч.



«Бачу ўпершыню» цяпер граюць у якасці дуэта Алеся Снега і Уладзіслава Лепяшынскага. Хлопцы прадставілі некалькі кавераў у беларускім перакладзе і аўтарскую музыку. Накірунак гурта можна вылучыць як лёгкі акустычны ідзі-поп.



Маладая паэтка Дар’я Бялькевіч прыймала ўдзел у фестывалі «Вершы на асфальце», «Мистецького фестиваля “Ї”» (Украіна). Яна аргнізоўвае вечары для паэтаў-пачаткоўцаў «ART JAM» і  конкурс «Рухавік», намінант на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў». У дзяўчыны даволі моцныя і кранальныя вершы на сучасныя праблемы маладых людзей. Некаторыя з іх не маюць назвы, бо аўтарка знаходзіцца ў пошуках і нават просіць слухачоў дапамагчы надаць назву ім.  



Гурт ZnaROCK не выступаў у акустыцы больш за год. На апошнім сваім канцэрце хлопцы сказалі, што больш граць увогуле не будуць. Але не, зайгралі. Знакамітыя «Мама, я эма» і «Новы iPhone» прагучалі ў аналагавым фармаце.



 Перад выступам Андрэя Хадановіча паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч распавяла пра кампанію па збору сродкаў на кніжную серыю «Амерыканка». Праект аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі ХХ і ХХІ стагоддзя. У межах кампаніі будзе праводзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў. Падрабязней — тут.



Па прызнанні Андрэя Хадановіча, ён некалькі гадоў амаль не пісаў вершаў. І пару месяцаў таму да паэта прыйшло натхненне. Нават па дарозе на імпрэзу кіраўнік ПЭН-цэнтра напісаў новы твор.  



Калектыў «Без назвы», як інакшт завецца :B:N: даволі рэдка пачуеш у акустыцы. Атрымліваецца зусім іншае гучанне.  Хлопцы і закрывалі канцэртную праграму.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!