
Андрэй Казакевіч
Лекцыя “Пачаць пісаць па-беларуску. Беларускае адраджэнне канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ў рэгіянальным і сацыяльным вымярэнні” грунтуецца на аналізе біяграфій прадстаўнікоў беларускага культурнага руху, якія пачалі публіцыстычную ці літаратурную дзейнасць на беларускай мове ў перыяд паміж 1880-м і 1918 гадамі (каля 100 асоб). У прыватнасці, будзе разгледжана геаграфія нараджэння, узрост далучэння да культурнага руху, сацыяльнае паходжанне, адукацыйны ўзровень, прафесійны склад, працягласць жыцця, прычыны смерці і некаторыя іншыя параметры.
Паводле меркавання даследчыка, праведзены аналіз дазваляе выявіць некаторыя істотныя рэгіянальныя і сацыяльныя асаблівасці прадстаўнікоў беларускага руху і больш дэталёва разумець нацыятворчы працэс на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў.
Лекцыя Андрэя Казакевіча адбудзецца 17 траўня ў Магілёўскім “Тэхнапарку” (вул. Ленінская, 63, ауд.807), пачатак а 15.00. Уваход вольны!
Больш пра цыкл “Orbi et Orbi” можна даведацца на старонцы: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi