Антон Астаповіч: Рэканструкцыя ў Гальшанах — адзін з маленькіх эпізодаў знішчэння помнікаў

Днямі «Новы Час» пісаў пара варварскую рэстаўрацыю Гальшанскага замка, калі быў моцна пашкоджаны, а месцамі наогул знішчаны, гістарычны грунт. Аднак Антон Астаповіч кажа, што праблема мае сістэмны характар — гістарычныя помнікі знішчаюцца па ўсёй краіне.

Фота з фэйсбука Антона Астаповіча

Фота з фэйсбука Антона Астаповіча

Пра гэта старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч распавёў у фэйсбуку.

“Роздум па слядах Гальшанскіх апошніх падзей. Тут і ФБ і ВК на вушах стаялі, медыярэсурсы пісалі і г.д. Але гэта адзін з маленькіх эпізодаў тых праблем, якія мы маем з археалагічнымі аб'ектамі і гісторыка-культурнай спадчынай увогуле. Толькі ў пятніцу быў прадпрыняты аб'езд і агляд некалькіх помнікаў археалогіі ў Асіповіцкім раёне, і не проста помнікаў, а тых, што маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у якім і я прыняў удзел.



Па выніку, на адным з курганных могільнікаў курганы некалькі гадоў таму, па словах мясцовых жыхароў, капалі экскаватарам, шукалі залатую карэту Напалеона (гэта два першых здымка), на адным з селішчаў поўнасцю зняты пладародны і культурны пласт, пад мохам — мацярык, пясок (наступны здымак).

Яшчэ адно селішча і там жа стаянка каменнага веку з году ў год развораецца, ды на велічэзную глыбіню (яшчэ наступны здымак).

Практычна ўсе іншыя курганы, што мы аглядалі, усе ў так званых пашуковых ямах, нават свежыя закапушкі прысутнічаюць. Адзін з аб'ектаў па Дзяржспісу праходзіць, як адзіночны курган, а насамарэч мы налічылі 25 насыпаў, самае цікавае, што вельмі вызначаны візуальна профілі ровікаў. Так, курганы невысокія, аплыўшыя, але не заўважыць іх проста немагчыма.

Ні на адным аб'екце няма ахоўных шыльдаў, землекарыстальнікі, на зямельных угоддзях якіх помнікі археалогіі знаходзяцца, не ініцыявалі, і не збіраюцца покуль ініцыяваць пашпартызацыю аб'ектаў, распрацоўку праектаў зон аховы, без чаго помнікі проста застаюцца юрыдычна безабароннымі.




Такая сітуацыя практычна па ўсёй Беларусі, за рэдкім выключэннем. Так, зараз па выніках аб'езду рыхтую матэрыял у пракуратуру, але, калі сказаць шчыра, то ў той жа пракуратуры толькі адзін рычаг паўздзейнічаць на сітуацыю — гэта пракурорскае прадпісанне ці прадстаўленне, якія часта ігнаруюцца, а механізмы, каб прымусіць іх выконваць, адсутнічаюць.

Чаму ж нашае шчырае заклапочанае лёсам культурнай спадчыны грамадства, ды і прэса, хапаюцца за адзінкавыя, штучна нават раздзьмутыя выпадкі пэўных парушэнняў, не зважаючы на праблемы глабальныя, праблемы сістэмныя. Чаму фактычна акрамя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і вузкага прафесійнага кола дадзеная праблема нікога не хвалюе?»

Чытайце таксама:

Пры рэстаўрацыі Гальшанскага замка моцна пашкоджаны гістарычны грунт



Фота з фэйсбука Антона Астаповіча

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: