Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Антыгламурны «Блакітны Сьвін» і 100 пачак соку ўручаны

Увечары 21 красавіка падчас правядзення міжнароднай акцыі «Бібліяноч-2017», адбылося юбілейнае ўручэнне літаратурнай прэміі «Блакітны Сьвін».


Гэта адзіная літаратурная антыгламурная прэмія на Беларусі; заснавана суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе. Прысуджаецца за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую «самасць».



Адкрыццё мерапрыемства, Аксана Спрынчан з урачыстай прамовай

Сёлета ўрачыстае узнагароджанне праводзілася ўжо ў дзясяты раз. Імпрэза адбылася ў мінскай бібліятэцы імя Янкі Купалы. У мінулыя гады лаўрэатамі прэміі станавіліся Аксана Спрынчан, Мікола Кандратаў, Віктар Іваноў, Маргарыта Аляшкевіч, Віка Трэнас, Наталля Кучмель, Юлія Новік, Яраш Малішэўскі. Ганаровымі лаўрэатамі станавіліся Георгій Барташ, Валеры Гапееў, Паэтычны тэатр «АРТ.С».

Прэмія хоць і ўручаецца за сур’ёзныя дасягненні на ніве беларускай літаратуры і за ўклад у развіццё і прапаганду беларускай літаратуры, але носіць усё ж жартоўны характар, на тое яна і антыгламурная. Адпаведна і прызы з гумарам, без якога сёння ніяк. Пераможца ўзнагароджваецца дыпломам, на якім — на тле блакітнага неба красуецца выява пятачка (які адначасова нагадвае і электраразетку, праз якую можна падключыцца да натхнення і творчай энергіі). У якасці матэрыяльнай часткі ўзнагароды пераможца атрымлівае 100 чаго-небудзь на памяць: 100 алоўкаў, свечак, пластыкавых кубкаў.... Кожны год нешта рознае.

 

Аксана Спрынчан, ганаровы лаўрэат леташняй прэміі з "блакітным свінам"

Летась званне лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін» атрымаў Яраш Малішэўскі — за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі. Музыка Яраш Малішэўскі вядомы яшчэ і як гісторык, калекцыянер музычных інструментаў, суаўтар кнігі «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў».

А званне ганаровага лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін» атрымалі да 10-годдзя творчай дзейнасці Паэтычны тэатр «АРТ.С» ( ) — за адданасць беларушчыне, крэатыўнасць, шматгадовую папулярызацыю беларускай літаратуры, здольнасць аб’ядноўваць таленты і абуджаць сэрцы (прэмію і дыплом атрымала дырэктарка паэтычнага тэатра Аксана Спрынчан).

Віка Трэнас

У гэтым годзе на званне лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін — 2017» прэтэндавалі 7 кандыдатаў: Алесь Емельянаў, Павал Дарохін, Андрусь Якушаў, Тацяна Барысюк, Юрась Нераток, Ганна Федарук, Рагнед Малахоўскі. У галасаванні прыняло ўдзел каля ста чалавек.

Абвяшчэнне пераможцы

Людміла Рублеўская, кіраўнік суполкі "Літаратурнае прадмесце"

Праграму адкрыла Аксана Спрынчан, ганаровы лаўрэат леташняй прэміі. Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджвання адбыўся адкрыў канцэрт Яраша Малішэўскага і Вадзіма Клімовіча, якія выступілі са сваёй канцэртнай праграмай «Абрысы». Першая песня, якая прагучала на канцэрце у сценах купалаўскай бібліятэкі,  адпаведна — песня на верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?».
Сёлетнія пераможцы: Павел Дарохін і Рэгіна Багамолава

Сёлетнія пераможцы: Павел Дарохін і Рэгіна Багамолава

Пасля канцэртнай праграмы, якая прайшла пры поўнай залі, адбыўся выступ паэтаў суполкі «Літаратурнае прадмесце» пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай. Перад слухачамі выступілі паэты Віка Трэнас, Мікола Кандратаў, Юрась Нераток, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Таццяна Пратасевіч, Антон Саладоўнікаў, Павел Дарохін, Георгій Барташ, Віктар Лупасін і інш.. Дэбютавала і самая юная удзельніца — паэтэса Альжбэта—Браніслава Малішэўская—Спрынчан, якая прачытала свае вершы, апублікаваныя ў красавіцкім нумары часопіса «Бярозка».

Яраш Малішэўскі і Вадзім Клімовіч з канцэртнай праграмай "Абрысы"

Алесь Емельянаў-Шыловіч

Узнагароджванне пераможцы: Павел Дарохін

Узнагароджванне пераможцы: Павел Дарохін

Георгій Барташ

Сёлета, па выніках галасавання, званне лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін — 2017» атрымаў  Павел Дарохін — за цыкл канцэртаў, у якіх з'ядноўваецца паэзія, музыка і візуальнасць. Менавіта ён атрымаў большасць галасоў, і з вялікім адрывам.

За яго прагаласавала амаль 60 % удзельнікаў галасавання. Апроч дыплома, ён, па традыцыі, атрымаў і 100 чаго-небудзь. Гэтым разам гэта былі 100 пачак соку. Як падлічылі арганізатары прэміі — гэта два вядры салодкага напою. Да таго пераможцу ўручылі кнігі аўтараў «Літаратурнага прадмесця». Як ён усё прызы павёз дадому, можна толькі здагадвацца.

Ганаровы лаўрэат прэміі Рэгіна Багамолава

А званне ганаровага лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін — 2017» атрымала сёлета Рэгіна Багамолава, загадчыца мінскай бібліятэкі імя Цёткі, у сценах якой праводзяцца творчыя вечарыны Паэтычнага тэатра «Арт.С».

 

Альжбэта Малішэўская-Спрынчан

Цяжкая ноша пераможцы: 100 пачак соку.


 

Каментаваць