Антывiруснае мастацтва ў Брэсце

Дарогу адужае той, хто iдзе.
Галерэя «Брама» «кароны» не баiцца – бо яна, першая прыватная некамерцыйная галерэя Беларусi даўно каранаваная за бесперапынную працу цягам амаль 30 год. Таму адкрыццё яе кiраўнiчкай Ларысай Фiнкельштэйн выставы ў Брэсце 9 лiпеня 2020 года адбывалася публiчна, а не анлайн. Выстава «Брэст па-беларуску i па-французску» будзе працаваць у Брэсцкiм абласным грамадска-культурным цэнтры на вул.Савецкай па 19 лiпеня.

Праект мiжнародны: арганiзаваны пры руплiвай падтрымцы дарадцы па культуры Амбасады Беларусi ў Францыi Вiталя Корнева. I, адпаведна, дапоўнены працамi большай колькасцi мастакоў, у тым лiку тых, хто ездзiў з Ларысай Давыдаўнай у Парыж у 2019 годзе, будзе пазней паказаны ў французскай сталiцы i французскiм Брэсце.

А зараз экспануюцца творы брэсцкiх мастакоў, пераважна схiльных да творчага эксперыменту i мадэрнiстычнай стылёвай матывацыi. Каб не засумавалi як беларускiя, так i французскiя гледачы. Тут i бацька брэсцкага сюрэалiзму Уладзiслаў Куфко, i iншыя знаныя творцы: Гайдуковiч Аксана, Герасiменка Андрэй, Гуршчанковы Антанiна i Алеся, Жарэла Аляксей, Касцюк Сяргей, Кузьмiчы Мiкалай i Пётр, Тарабука Леанiд, Улыбiн Аляксандр. Таму, калi наведвальнiкi i мастакi ўбачылi экспазiцыю i якасны каляровы буклет да яе, галоўныя пытаннi ў iх былi: «Няўжо гэта Брэст? Няўжо гэта мы i нашы працы?»

Дарогу адужае той, хто iдзе – сёння такая максiма асаблiва актуальная для Беларусi ва ўсiх сэнсах. Запрашаем на выставу.

Фота арганiзатараў выставы (Пётр Кузьмiч).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: