"Апошні золак" — супраць смяротнага пакарання (фота)

Супольны музычны праект “Апошні золак”, прысвечаны тэме смяротнага пакарання, прэзентавалі беларускія музыкі. Дзея адбывалася на сцэне ў суправаджэнні візуаліцый з пяску мастачкі Насты Шастак. Усё наўпрост транслявалася ў інтэрнэце на шэрагу сайтаў.



Рэжысёр-пастаноўшчык праекту Павел Бандзіч кажа, што задаволены вынікамі працы:

— Самае галоўнае, што я хацеў зрабіць — гэта праз жывое расказваць пра смерць. Гэта вельмі цяжка — расказваць пра смерць. І таму я вырашыў, што ў мяне ў канцэрце будзе ўсё жывое — жывы мастак, жывыя выканаўцы, жывы гук — і анлайн-трансляцыя павінна быць жывая. Усё атрымалася, мне здаецца.

У праекце прынялі ўдзел Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка, Алесь Дзянісаў ды Ганна Хітрык. Як кажа апошняя, найперш да ўдзелу падштурхнула сама тэма:

 

— Я перш за ўсё дазналася аб праекце, як аб сардэчным праекце, аб чалавечным праекце. А потым ужо задавала пытанні наконт музыкаў, тусоўкі, ці чагосьці яшчэ. Мне здаецца, тут адмовіцца ніяк не было магчымасці, таму што я чалавек, таму што ў мяне ёсць сэрца.

10-га кастрычніка, у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя адбудзецца рэтрансляцыя канцэрту.

Праект “Апошні золак” арганізаваны пры падтрымцы праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: