Апублікаваныя трэкі з лонг-ліста ўдзельнікаў конкурса «Заспявай». Паслухайце!

Удзельнікі шостага сезона конкурсу «Заспявай» запісалі новыя песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў. Апублікаваны лонг-ліст з 28 выканаўцаў — яны праходзяць у этап жывога праслухоўвання, якое пройдзе 15 снежня ў клубе «Берлін».

Тры ўдзельнікі пройдуць у фінал і змогуць папрацаваць з ментарамі і запісаць конкурсную песню на студыі, а пераможца атрымае 1500 BYN і прома-падтрымку на год. У гэтым сезоне паэты, чые вершы пройдуць у фінал, таксама атрымаюць ганарар.

Для ўдзельнікаў ужо правялі адукацыйную сесію з майстар-класамі і лекцыямі пра музыку і яе прасоўванне. Сярод лектараў былі Руся (Shuma), Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Дзмітрый Безкаравайны.

У 2015 у конкурсе «Заспявай» перамаглі Naviband — потым яны выступалі на Еўрабачанні. Першым пераможцам быў Віталь Варанко, вядомы па ўдзелу ў шоу «Голас». Шматлікія музыкі пішуць тут свае першыя песні на беларускай, а потым і цэлыя музычныя сэты.

Адна з галоўных мэтаў конкурсу — аб'яднаць беларускіх музыкаў і паэтаў. Пасля музыканты працягваюць працаваць над тэкстамі выбраных імі паэтаў. Напрыклад: у калабарацыі дуэта Maximalism і паэткі Ганны Комар з'явілася цэлая серыя новых песень, а англамоўныя песні дуэта былі перакладзеныя Ганнай на беларускую.

У лонг-лісце гэтага сезона: Adarka, Alex Litvinau, Duся, Dzima Prau, Imgnnn, Kachan, Kawa, Kolko, Lear, Maria Cheprasova x Kirill Danshin, Pylai, Vodar, Zanzibar, Віталіна Сарока, Гр.Hodriya, Donia, «Дзе-Я», Кацярына Батура, Жэня Вялько, Ілля Фаляжынскі, Ксенія Цімаховіч, «Ліхтар», Мурочка, «Няміга», Піліп Беспамылковы, Поля, «Таямніца Мёры»,«Юнацтва».

Трэкі з лонг-ліста конкурсу можна паслухаць тут

За навінамі конкурса можна сачыць на афіцыйным сайце, а таксама ў сацсетках: Фэйсбуку, УКантакце, Інстаграм.

Паводле прэс-рэлізу



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: