Арганізатары адмянілі рэканструкцыю абароны Брэсцкай крэпасці

Такое рашэнне прыняў Брэсцкі гарвыканкам, паведамляецца на старонцы ваенна-гістарычнага клуба «Гарнізон» у сацсетках.
X міжнародны ваенна-гістарычны злёт-рэканструкцыя «22 чэрвеня 1941 года. Брэсцкая крэпасць» павінен быў адбыцца 21 — 22 чэрвеня. У праграме злёту-рэканструкцыі былі запланаваныя ўдзел у гарадскіх мерапрыемствах, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інсцэніроўка апошняга мірнага дня і рэканструкцыя эпізодаў абароны Брэсцкай крэпасці.

Таксама планавалася, што ў рэканструкцыі возьмуць удзел госці з замежжа (так, летась яна сабрала каля 1 500 чалавек з 11 краін). Аднак сёлета арганізатары вырашылі, што цяпер важней захаваць здароўе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: