Арганізатары заявілі пра адмену фэсту «Наш Грунвальд»

22-23 жніўня на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" павінен быў у дванаццаты раз прайсці міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд». На сённяшні дзень гэта найстарэйшы і найбуйнейшы фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Рэспубліцы Беларусь.



У 2020 годзе нам давялося доўга і дбайна змагацца за фестываль “Наш Грунвальд”.

Спачатку – з пандэміяй каронавіруса і закрытымі межамі, пазней – са строгімі мерамі бяспекі і неабходнымі ўзгадненнямі і дазволамі. Мы ведалі, што вы чакаеце фэст, і рабілі ўсе магчымае, каб хутчэй абвясціць яго даты. Нарэшце, два дні таму мы ўсё ж такі атрымалі дазвол на правядзенне мерапрыемства. Мы вельмі хацелі адзначыць важную гістарычную дату разам з вамі і правесці, так ужо сталася, адзіны ў гэтым сезоне фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Акрамя традыцыйнага турнірнага блока мы, як заўсёды, рыхтавалі вялікі святочны канцэрт, у лайн-апе якога здолелі сабраць лепшыя беларускія каманды. Музычную частку фэста павінны былі складаць гурты Стары Ольса, Irdorath, Gods Tower, «Крама», Палац, Aillion, Yann Zhanchak, Няміга і шмат іншых выдатных калектываў.

Але, як ні шкада нам намаганняў і спадзяванняў, у кантэксце падзеяў, якія сёння адбываюцца ў роднай Беларусі, ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання не прадстаўляецца магчымасць правесці фестываль “Наш Грунвальд” у запланаваныя даты.

Мы шчыра спачуваем складаным абставінам, у якіх апынулася наша Краіна, і таму адкладаем правядзенне фэста "Наш Грунвальд" да больш дарэчнага часу.

Лепш, калі бітвы адбываюцца толькі на турнірных пляцоўках гістарычных фестываляў.

Спадзяемся на вашу падтрымку і паразуменне і чакаем сустрэчы! Беражыце сябе.

«Сэрца – Айчыне, гонар – нікому!»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: