«Grand Bazar»: маркет сучаснага мастацтва ў фармаце андэграўнд-вечарынкі (фота)

У выставачнай прасторы «Верх» у суботу праходзіць выстава сучаснага быцця «Grand Bazar». Адметнай рысай мерапрыемства з'яўляецца тое, што гэта маркет сучаснага мастацтва ў фармаце андэграўнд-вечарынкі: падчас маркету граюць ды-джэі.
Дызайнерскае адзенне, абутак, упрыгожванні: каля 30 дызайнераў і прадаўцоў прэзентавалі тут свае калекцыі. Вытворцы прадметаў дэкору і інтэр'еру выставілі на агляд творы для аздаблення стыльных кватэр.



Наведвальнікаў маркет-вечарынкі чакалі розныя забаўкі, напрыклад, кікер. А на фудкорце — ежа і гарачая кава.

Музычнае суправаджэнне забяспечвалі ды-джэі Raketka, Kraut, Audiocam, Pozer Punk, Lbeat, Bogdan, DMA,
Mayday



Выстава будзе працаваць да 21:00 18 лютага па адрасе: Мінск, вул. Куйбышава, 22. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • жан
  • 2017-02-21 14:21:21
вельмi добра !)

Больш цікавага на «Новым Часе»: