Арт Сядзіба і SAY.BY запускаюць гульню Збірай #размовапобач

Любіш выклікі і чэленджы? Арт Сядзіба і SAY.BY запускаюць гульню Збірай #размовапобач.
Звяртайся ў крамах, кавярнях, аптэках, транспарце, паўсюль, дзе магчыма, па-беларуску. І назірай за рэакцыяй. Калі пачуеш беларускую мову ў адказ, фоткай месца, пішы пра гэта:

• або ў сваім фэйсбуку з хэштэгам #размовапобач. Уступай у суполку @размовапобач, каб бачыць іншых удзельнікаў, дзяліцца і адкрываць для сябе больш месцаў з жывой беларускай мовай!
• або ў гісторыі інстаграма: адзначай акаўнты @artsiadziba i @say.belarus і не забывайся пра хэштэг #размовапобач

Усё, ты ў гульні! Паглядзім, колькі беларускай мовы вакол нас! Удзельнічаць можна з любой кропкі нашай краіны.

Самы актыўныя ўдзельнікі, найлепшыя і найцікавейшыя гісторыі будуць узнагароджаныя! Першае ўручэнне прызоў пройдзе на "Паспяховым фэсце" 26 траўня ў кавярні "Грай".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!