«Арт Сядзіба» ўзнагародзіць беларускамоўныя праекты і людзей, якія загучалі ў 2019 годзе

18 снежня ў сталічным клубе BRUGGE пройдзе святочны фэст "Новы Новы Год", на якім «Арт Сядзіба» запачаткуе ўласную прэмію.
“Новы Новы год” – гэта яшчэ і свежая беларуская музыка, рэфлексія старога году, планы на новы год і падарункі.
Такім чынам "Арт Сядзіба" адсвяткуе свой восьмы Дзень народзінаў, а таксама зімовыя святы - Новы год і Каляды.

"Арт Сядзіба" заўжды была стартавай пляцоўкай для многіх маладых музыкаў. На свяце выступяць новыя перспектыўныя выканаўцы: ZRABI, MANDZIK, Love Machine i Luty Sakavik.

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Апранай свой найлепшы навагодні строй! Святы набліжаюцца!
Калі: 18 снежня. 19:00
Дзе: Клуб Brugge (Партызанскі пр-т, 6а)
Зрабіць падарунак “Арт Сядзібе” можна тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: