«Арт Сядзіба» запрашае на «Калядныя ялінкі» з Сержуком Доўгушавым»

Выдатны падарунак на зімовыя святы для вашых дзетак — музычныя беларускамоўныя праграмы «Калядныя ялінкі». Унікальныя праграмы з гульнямі, карагодамі, а таксама з майстар-класамі для дзетак.

«Арт Сядзіба» запрашае на «Калядныя ялінкі» . Расклад мерапрыемстваў у снежні і студзені:


22.12 — праграма «Прыехала Каляда!» Высрупяць казачніца Ларыса Рыжкова і гурт «Калыханка», музыкі-калядоўшчыкі з гурта Vuraj.



25.12 — «Еўрапейскія калядныя песні па-беларуску». Алесь Чумакоў (гуслі) і Таццяна Ячная (спевы).



28.12 — «Чароўныя калядкі» са студыяй «Варгін».



29.12 — Каляды з гуртом Harmonic style Project.



6.01 — «Калядная батлейка» з тэтрам-студыяй «Варгін».



7.01 — праграма «Прыехала Каляда!» Казачніца Ларыса Рыжкова і гурт “Калыханка”, музыкі-калядоўшчыкі з гурта Vuraj.


Вядоўца калядных ялінак — Сяржук Доўгушаў.


Ялінкі пройдуць на пляцоўцы «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Збор гасцей у 12:00. Працягласць мерапрыемстваў: 60-90 хвілін.


У кошт квітка уваходзіць падарунак для дзіцяці.

Замовіць квіткі можна па тэлефонах:

+375 25 996 93 76

+375 44 769 63 94

альбо тут.


Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы».


Падрабязная інфармацыя тут і па тэлефоне: +375 (25) 996-93-76


Паводле прэс-рэліза



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: