«Арт Сядзіба» запрашае ў моладзевы летнік «Беларусам быць годна»

«Арт Сядзіба» ў другі раз ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 26 — 29 ліпеня непадалёк ад Мінска. На летнік запрашаецца моладзь ад 18 гадоў. Удзел бясплатны.
Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніка насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.

Мадэратары летніка — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

Мы імкнемся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.

У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых знаёмых і сяброў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.

Жыць удзельнікі будуць у намётах. Намёты і харчаванне запяспечваюцца самімі ўдзельнікамі.

Заяўкі да 1 ліпеня можна дасылаць сюды.

Паводле прэс-рэлізу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: