«Арт Сядзіба» запускае анлайн-школу актыўнага валанцёрства «Класная праца»

Валанцёрства — класная праца, якая дае досвед, веды і новыя сяброўствы.
Падчас серыі анлайн-заняткаў мы навучым быць актыўным і творчым, а таксама пазнаёмім вас з паспяховымі беларускімі арганізацыямі, да якіх вы зможаце лёгка далучыцца. Заняткаў будзе пяць, яны будуць праходзіць кожны панядзелак і чацвер. Зоймуць усяго дзве гадзіны вашага часу. Вы можаце знаходзіцца ў любым месцы.
Школа «Класная праца» — гэта новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы: практыкуючых менеджараў у сферы культуры, арганізатараў канцэртаў, спецыялістаў па прасоўванні арт-прадуктаў ды іншых.

Першы занятак адбудзецца 29.06, а прыём заявак будзе адбывацца да 5.07.

Удзел у Школе бясплатны. Ёсць абавязковая ўмова: трэба прыняць удзел мінімум у трох занятках, таму вы можаце абраць цікавыя для вас тэмы і лектараў у гугл-форме.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: