«Арт Сядзіба» запускае «Размоўны клуб»

«Арт Сядзіба» запускае «Размоўны клуб» — бяспечную прастору для размоваў па-беларуску ўжывую.


Калі ты даўно хацеў паспрабаваць размаўляць, але саромеўся або не было з кім. Калі не хацеў, але сумна ўжо сядзець дома, далучайся! Размовы будуць праходзіць у праграме ZOOM два разы на тыдзень: аўторак і субота а 19:00. Першыя пройдуць 13 і 18 красавіка, па паўгадзіны. Узровень тваёй беларускай мовы не мае значэння, так жа як і тваё месцазнаходжанне.

Запішыся ў форме і правярай пошту, куды табе прыйдзе спасылка на размову.

Мадэратарка размоваў – Ангеліна Себік. Паспяховая ўдзельніца 1 сезона Мова Чэленджа, якая за месяц цалкам перайшла на беларускую мову ды зладзіла беларускія імпрэзы ў Гомелі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: