Аўдыёпраект «Лета з Быкавым» — слухайце з асалодай!

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by прэзентуюць новы аўдыёпраект «Лета з Быкавым» і прадстаўляюць у папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone, iPod, iPad) тры аповесці класіка нацыянальнай літаратуры «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік».

Акцыя распачынаецца 19 чэрвеня, у Дзень нараджэння Васіля Быкава.



Тэксты славутага творцы агучылі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by.



На сайце lit-bel.org можна вольна паслухаць першыя пяць главаў кожнага з твораў.

Васіль Быкаў. Бліндаж: фрагменты з аўдыёкнігі

Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі

Васіль Быкаў. У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі

 

Спампаваць гэтыя творы цалкам можна на сайце Kniharnia.by


Слухайце з асалодай!

 

Паводле прэс-рэліза ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”,

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: