Банк «Дабрабыт» адкрыў музей грошай. Уваход бясплатны

У банку «Дабрабыт» з'явілася экспазіцыя манет і купюр. Экспанаты прадастаўленыя прыватным беларускім музеем Groshi, які створаны на аснове калекцыі Андрэя Місько, паведамляе onliner.by.

Экспазіцыя манет і купюр размясцілася ў галаўным офісе «Дабрабыту» ў цэнтры Мінска. Тут сабраны банкноты і манеты розных дзяржаў пачынаючы з 2-га стагоддзя новай эры, сучасныя грошы, а таксама асобнікі з нашай нядаўняй жыцця. Не прадаюць, толькі паказваюць.

Можна паглядзець рымскія дынарыі 2-3-га стагоддзяў, паўгрошы ВКЛ і Рэчы Паспалітай, талеры патагоны Іспанскіх Нідэрландаў пачатку 17-га стагоддзя...

Побач — савецкая эпоха, пайшлі беларускія грошы, памятныя манеты Нацбанка.

З цікавага — рэдкая серыя сучасных беларускіх банкнот, дзе на кожным з наміналаў аднолькавы нумар. Была выпушчаная ўсяго тысяча такіх набораў. 

Экспазіцыя ўключае таксама папяровыя грошы Расійскай імперыі перыяду Мікалая ІІ.

Экспанаты прадастаўлены прыватным беларускім музеем Groshi, які створаны на аснове калекцыі Андрэя Місько. Мяркуецца, што экспазіцыя будзе абнаўляцца.


Убачыць экспазіцыю можна па адрасе вул. Камуністычная, 49 (насупраць гасцініцы «Беларусь»). Час працы: будні з 9:00 да 19:00.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: