Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў новы альбом «Па кім б'юць званы»

Альбом прысвечаны актуальным падзеям у Беларусі.

Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў новы альбом «Па кім б'юць званы», прысвечаны актуальным падзеям у Беларусі.

Андрэй Мельнікаў:
«Альбом "Па кім б'юць званы" — мой водгук на тое, што адбываецца ў сучаснай Беларусі і бачанне магчымай перспектывы. Беларускае Абуджэнне не паказала сябе надта разумным, але яго самаахвярнасць выклікае павагу. Малапрыгожа завяршае сваё жыццё Савок. Яго старасць, як і ранейшае жыццё, поўняць хлусня і ўспрыманне любога нацыяналізму, любых нацыянальных каштоўнасцяў і праяваў нацыянальнай салідарнасці - фашызмам. А мы жывем і будзем жыць. Бо ў нашых душах усе болей займаюць месца вечныя каштоўнасці - сумленне, дабрыня, любоў, імкненне разумець...Колькі з нас выжыве? Драматычная невядомасць. Але душы чалавечыя вечныя. І свае ўласныя Храмы Волі мы пачынаем будаваць на Зямлі».

Складнік:
1. Па кім б'юць званы
2. У гушчарах (сл.Наталлі Арсенневай)
3. Švarūs tvenkiniai (feat. Зміцер Герашчанка) (бонус)
4. Вспоминая Игоря Талькова
5. Завіруха (бонус)
6. Падымі ўгару сваё вока (сл.М.Багдановіча)
7. З Янголом (сл.І.Малковіча)
8. Разбуры хлусні муры (бонус)
9. Пагоня (сл.М.Багдановіча)

Акардэон: Зміцер Герашчанка
Запіс: Сяргей Старыкаў
Майстарынг: Кастусь Елісееў
Вокладка: Кастусь Елісееў
Прадзюсаванне: Марцін Мельнікаў

Паслухаць альбом можна на лічбавых пляцоўках:

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: