Барыс Пятровіч (Сачанка) пераабраны старшынём СБП

Барыс Пятровіч (Сачанка) пераабраны старшынём Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Такое рашэнне прынялі дэлегаты XVII з’езда СБП, які праходзіў 4 сакавіка ў Палацы Мастацтваў у Мінску.
На з’ездзе прысутнічаў 251 сябра саюзу пісьменнікаў з 470. Барыс Пятровіч узначальваў пісьменніцкую арганізацыю мінулую пяцігодку, з 2011 года. Старшыня саюзу абіраецца на 5 год.
Барыс Пятровіч — празаік-мадэрніст, аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасце быць» (2004), «Жыць не страшна» (2008), «Піліпікі» (2009), «Плошча» (2010), «Спакушэнне» (2013), «Спачатку была цемра» (2013), «Пуціна» (2015). Таксама вядомы як заснавальнік і галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў», куратар і рэдактар сямі дзясяткаў кніг, у пачатку карʼеры працаваў журналістам. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» 2008 году.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: