Батанічны сад запрашае на тыдзень бэзу

У Цэнтральным батанічным садзе з 16 па 24 траўня праходзіць тыдзень бэзу, паведамілі ва ўстанове.
Палюбавацца квітнеючым бэзам у сірынгарыі можна штодня, акрамя панядзелка. Там растуць лепшыя гатункі беларускага і замежнага бэзу розных афарбовак і відаў суквеццяў.

Усяго ў пачатку траўня квітнее 12 гатункаў. У чэрвені можна будзе любавацца яшчэ 16 відамі познаквітнеючага валасістага бэзу.

У батанічным садзе налічваецца больш за 200 гатункаў. Сярод іх віды, выведзеныя ў Расіі, Украіне, Германіі, Нідэрландах, ЗША і Канадзе. Таксама 23 гатункі з французскай селекцыі фірмы Лемуан.

З-за эпідэміялагічнага становішча сустрэчы з навукоўцамі батанічнага саду пройдуць у рэжыме онлайн. Задаць пытанні можна ў сацыяльных сетках арганізацыі. Куратар калекцыі бэзу Наталля Македонская адкажа на іх у відэапасце, які апублікуюць 23 траўня.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: