Беларусаў заклікаюць падтрымаць фотавыставу ля сцен Крэўскага замка

На краўдфандынгавай платформе molamola.by распачаты збор сродкаў.
Крэўскі замак

Крэўскі замак

З першымі вясновымі кветкамі і да зімы — пакуль снягі не замятуць сцяжынкі, ля слаўнага Крэўскага замка расквітнее выстава фатаграфіі: мікрагісторыі з мястэчка, якое залатымі літарамі ўпісана ў старонкі сусветнай гісторыі.

Гэты праект — адзін з крокаў на шляху вяртання Крэва на турыстычную карту Беларусі.
Каманда энтузіястаў ужо рэалізоўвае некалькі ініцыятыў:

- майстар-клас па фатаграфіі без фотакамеры
- аднаўленне яўрэйскіх могілак
- творчая сустрэча з пераможцай World Press Photo 2019 Алёнай Качатковай
- штогадовыя калядаванні 

Арганізатары заклікаюць падтрымаць чарговую добрую справу!

Усе вашыя ахвяраванні пойдуць на друк 20 здымкаў памерам 2х1.5м на матэрыяле, які стрывае сонца і дажджы, а таксама на набыццё адмысловых труб для каркаса. І, вядома ж, на арганізацыю вернісажу:

Даты праекта: красавік-лістапад 2020

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: