Беларуская анімацыя «Магутны Божа» трапіла ў конкурс прэстыжнага кінафестывалю

Кароткаметражная анімацыя «Магутны Божа» беларускі Юліі Рудзіцкай трапіла ў конкурс Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў у Ансі, які штогод праводзіцца ў Францыі ў пачатку лета.

Фота: facebook.com/yulia.ruditskaya

Беларуская дызайнерка Юлія Рудзіцкая, якая працуе з аўтарскім анімацыйным кіно, падзялілася ў сябе ў сацсетках:

— У гэты няпросты час нарэшце добрая навіна: наш фільм «Магутны Божа» — у афіцыйным конкурсе на адным з самых буйных і прэстыжных анімацыйных фестываляў святла — «Ансі»!

Праца Рудзіцкай прысвечана кампазіцыі «Магутны Божа», пакладзенай на словы беларускай паэткі Наталлі Арсенневай. Яна стала рэлігійным гімнам беларускіх эмігрантаў, а ў 2020 годзе — адной з галоўных песень беларускага пратэсту. Яе выконвалі ў гандлёвых цэнтрах, у метро і на маршах, нагадвае TUT.BY.

На сайце фестывалю ў апісанні да анімацыі паведамляецца, што «Магутны Божа» стаў адным з сімвалаў мірнага пратэсту за справядлівыя выбары і правы чалавека ў Беларусі з тых часоў, як у жніўні мінулага года ў краіне пачалася эскалацыя жорсткасці з боку ўлад.

Аўтарка падзякавала за супрацоўніцтва лідару гурта «Naka» Анастасіі Шпакоўскай і фронтмэну калектыву «Rostany» Віктара Рудэнку.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: