Беларуская філармонія — у топ-3 найлепшых сярод краін СНД

Беларуская дзяржаўная філармонія ў Мінску трапіла ў рэйтынг лепшых філармоній краін СНД для наведвання канцэртаў і прагляду анлайн-трансляцый канцэртаў класічнай музыкі на сайтах філармоній і ў сацыяльных сетках.

Фота з сайта minsknews.by

Пры гэтым Белдзяржфілармонія займае трэці радок рэйтынгу, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

У першую дзясятку таксама трапілі Маскоўская дзяржаўная акадэмічная філармонія, Санкт-Пецярбургская акадэмічная філармонія імя Д. Шастаковіча, Казахская дзяржаўная філармонія імя Жамбыла ў Алматы, Азербайджанская дзяржаўная акадэмічная філармонія імя Мусліма Магамаева ў Баку, Дзяржаўная філармонія Арменіі ў Ерэване, Дзяржаўная філармонія Узбекістана ў Ташкенце, Кыргызская нацыянальная філармонія імя Тактагула Сатылганава ў Бішкеку, Нацыянальная філармонія імя Сяргея Лункевіча ў Кішынёве і Дзяржаўная філармонія імя Акашарыфа Джураева ў Душанбэ.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: