Беларускамоўная адукацыя сёння і заўтра: дыстанцыйны бацькоўскі сход пройдзе ў Гомелі

Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых далучыцца да анлайн-трансляцыі бацькоўскага схода па пытаннях беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі.

 

Калі: 28 сакавіка 2020 года, 17:00-19:00.

Трансляцыя будзе рэалізавана з дапамогай некалькіх каналаў сувязі: відэа, радыё. Дакладныя спасылкі трансляцыі будуць загаддзя апублікаваныя ў сацыяльных сетках Цэнтра беларускай мовы:

https://vk.com/beltsentr

https://www.facebook.com/klicznik.klicza

https://www.instagram.com/mova_centre/ 

У фокусе анлайн-сустрэчы стан беларускамоўнай адукацыі, прэзентацыя механізма таго, як аддаць дзіця ў групу ці клас з беларускай мовай навучання на 2020/2021 навучальны год, складанасці ў адкрыцці дадатковых груп і класаў, пошук механізмаў грамадскага кантролю і маніторынгу ўстаноў адукацыі. 

Камплектаванне груп у садках адбываецца ў красавіку-траўні, таму самы час сустрэцца на планаванне і абмеркаваць сённяшні стан сітуацыі. Стварэнне сеткі класаў адбываецца пазней, але калі вы хочаце аддаць дзіця ў беларускамоўны клас, то гэтым варта заняцца ўжо зараз, - тлумачыць арганізатар мерапрыемства Алеся Аўласевіч

Гомельскае ТБМ з 2015 года актыўна і сістэмна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля, ладзіць тэматычныя сустрэчы для бацькоў і бясплатныя заняткі «Мова дзяцей», на якіх дзеці знаёмяцца з гісторыяй, культурай Беларусі і вывучаюць цэлы свет па-беларуску.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: